У Беларусі распрацаваны праект указа па абмежаваньні росту коштаў на будаўніцтва жыльля, паведаміў міністар будаўніцтва і архітэктуры Аляксандар Селязьнёў

На сёньня кошт 1 кв.м жыльля, што будуецца зь дзяржпадтрымкай, не перавышае $450 у панэльных дамах і $500 у цагляных, адзначыў міністар. Аднак такога жытла робіцца ўсё больш недастаткова, што правакуе дэфіцыт і неапраўданы рост коштаў на другасным рынку і будаўніцтва камэрцыйнага жыльля. Так, паводле газэты «Недвижимость Белорусии», квадратны мэтар сярэдняй менскай аднапакаёўкі падаражэў на $6 і скаладае $2031, пры агульным кошце кватэры $69370. Найбольш падаражэлі чатырохпакаёўкі — квадратны мэтар падаражэў на $23 ($1699, пры кошце кватэры $139525).

Міністар адзначыў, што дзеля вырашэньня дадзенай праблемы Мінбудархітэктуры распрацавала праект указа, згодна якому грамадзяне, што маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў і стаяць у чарзе, будуць будаваць жыльлё па сабекошце з даплятай ня больш за 15% . Па словах А. Селязьнёва мяркуе, што дадзены ўказ будзе прыняты да ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?