А 18‑й у Горадні пачнецца прэзэнтацыя фільма «Беларускі фронт, альбо Размовы пра мову». Гэта новы фільм рэжысёра‑дакумэнталіста Віктара Корзуна, прысьвечаны беларускай мове. Сярод герояў фільма філёзаф і літаратар Валянцін Акудовіч, Янка Лапіцкі з Жодзіна і Маша Каралькова з Горак — школьнікі, якія адмовіліся навучацца па‑расейску.

А 19‑й — канцэрт рок‑князёўны Беларусі Касі Камоцкай у межах акцыі «Музыкі супраць разбурэньня Горадні». Гэта ўжо другі канцэрт акцыі — на першым граў В.Шалкевіч. К.Камоцкая прывязе лепшую складанку сваіх старых і новых песень.

Пройдуць абодва мерапрыемствы па адрасе: вул. Будзёнага 48а. Прэзэнтацыя фільма — ў памяшканьні 44, канцэрт — у залі ва ўнутраным дворыку. Уваход вольны. Запрашайце сяброў і знаёмых.

blog.grodno.net

У Менску сёньня а 18‑30 ва ўправе БНФ (б.Варвашэні/Машэрава, 8) адбудзецца сустрэча зь вядомым палітычным дзеячам, нядаўна вызваленым палітвязьнем Паўлам Севярынцам, заснавальнікам «Маладога Фронту» і сустаршынём аргкамітэту партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0