Сапраўдны Кангрэс аб’яднаных дэмакратычных сілаў адбыўся 19 сакавіка 2006 г. на плошчы Каліноўскага. З пошты Рэдакцыі.

Кангрэс аб’яднаных дэмакратычных сілаў адбыўся 19 сакавіка 2006 г. на плошчы Каліноўскага. На адданасьць Беларусі дэлегатаў праверыла мандатная камісія — Лукашэнка, Шэйман, Сухарэнка, Навумаў, Паўлючэнка.

26‑27 траўня адбыўся сход пераважна партыйных групаў. Зь якіх ня ўсе зьяўляюцца дэмакратычнымі: недастаткова выступаць супраць Лукашэнкі, каб называцца дэмакратамі. Парушаць дэмакратычныя працэдуры, змагаючыся за ўладу, ‑‑ значыць быць арыентаваным на тое, каб парушаць дэмакратычныя прынцыпы, маючы ўладу. Стаўленьне да выбараў і адпаведных дэмакратычных працэдураў — самы галоўны крытэр прыналежнасьці да дэмакратаў.

З гэтых групаў ня ўсе былі апазыцыйнымі. Пэўныя групы змагаюцца не з Лукашэнкам, а зь яго праціўнікамі. Яны даказалі гэта сваёй адсутнасьцю на Плошчы ў сакавіку, інфармацыйнымі захадамі ў стылі «БТ», сваімі дзеяньнямі на сходзе.

Ня ўсе зьяўляюцца незалежніцкімі. Пэўныя групы фінансуюцца Расеяй і 26‑27‑га адпрацоўвалі гэтыя грошы.

Ня ўсе зьяўляюцца беларускімі. Бо апраўдваюць сталіншчыну, злачынствы супраць беларускага народу. Зьяўляюцца ідэалягічнымі хаўрусьнікамі рэжыму ў стаўленьні да беларускасьці: да мовы, да гісторыі, да культуры, да сымбаляў. Да нашых продкаў, нашых герояў.

Сход стаў вельмі добрай праверкай для поўнай яснасьці ‑‑‑ хто ёсьць хто ў складзе праціўнікаў Лукашэнкі. Хто ёсьць дэмакратамі, незалежнікамі, апазыцыяй наагул. З кім можна працаваць дзеля будучыні эўрапейскай, дэмакратычнай Беларусі. А з кім ‑‑ немагчыма і таму немэтазгодна.

Калі прадстаўнікі гэтых групаў думаюць, што могуць падмяніць змагароў, незалежнікаў, дэмакратаў, хто змагаўся з рэжымам на Плошчы, абараняў намётавае мястэчка, прайшоў праз Акрэсьціна — яны моцна памыляюцца. Яны думалі задушыць Плошчу, кажучы, што мы прайгралі, робячы інтрыгі і фальсыфікацыі, выліваючы хвалі бруду.

Вынікам сходу павінна быць ачышчэньне апазыцыі ад бруду і балясту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?