У найбліжэйшы час акцыі ААТ «Белатракцыён» будуць выстаўлены на аўкцыён. Пра гэта паведаміў дырэктар УП «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда» Аляксандр Лісоўскі 30 мая на прэс‑канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме. Паводле яго слоў, цяпер рыхтуецца адпаведны ўказ прэзідэнта.

А.Лісоўскі зазначыў, што сёлета УП «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда» не падпісалі дагавор аб эксплуатацыі ў парку імя Чэлюскінцаў папулярнага атракцыёна «Супер‑8», які належыць ААТ «Белатракцыён». На думку дырэктара, атракцыён, якому больш за 34 гады, адпрацаваў усе магчымыя тэрміны службы і абсалютна зношаны. Акрамя таго, па шумавых характарыстыках ён ужо не ўпісваецца ў парк. Паступае шмат скаргаў ад наведнікаў як самога парку, гэтак і суседняга з ім Батанічнага сада. Таму складзены графік дэмантажу гэтага атракцыёна.

Паводле слоў А.Лісоўскага, прэтэндэнты на куплю акцый ААТ «Белатракцыён» прапанавалі паставіць замест «Супер‑8» ідэнтычную новую горку. Як падкрэсліў дырэктар УП «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда», галоўнай умовай для будучых інвестараў будзе ўстаноўка абсалютна новых атракцыёнаў.

Таксама А.Лісоўскі зазначыў, што білеты на атракцыёны ў беларускіх парках у два‑тры разы танней, чым, напрыклад, у Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?