Сёньня ў міліцыю Цэнтральнага раёна Менску быў выкліканы пратэстанцкі пастар грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік.

Яго аштрафавалі на адну базавую велічыню і загадалі да 7 чэрвеня пакінуць тэрыторыю Беларусі. Пастару таксама забаранілі на пяць гадоў уезд у Беларусь.

Нагадаем, на Яраслава Лукасіка быў складзены пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага набажэнства ў Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?