29 траўня актывісты грамадзянскай кампаніі «Выратуем Гародню» правялі чарговую акцыю ў абарону старой часткі горада.
На будынку флігелю палацу віцэ‑адміністратара — помніку архітэктуры 18‑га стагоддзя, пабудаванага за часамі гарадзенскага старасты Антонія Тызэнгаўза — моладзь вывесіла расьцяжку з надпісам «Стоп вандалы!», а таксама заклеіла плот «аднаўленчых» прац улёткамі «Спыніць знішчэнне Гродна».





