29 траўня ў КДБ г. Баранавічы быў выкліканы былы актывіст «Маладога Фронту» Ігар Сапега. Напярэдадні яму патэлефанавалі і запрасілі прыйсьці 29 у 16‑00 для «размовы».

Допыт доўжыўся да 18‑40. Падчас «размовы» Ігару патлумачылі, што ён быў выкліканы як сьведка па справе іншага актывіста МФ Яраслава Грышчэні, якому інкрымінуюць дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі (ст. 193 УК). Супрацоўнікаў камітэту дзяржбясьпекі цікавіла, як Ігар патрапіў у арганізацыю, чым ён там займаўся, ці прымаў удзел у акцыях, ці прысутнічаў на сходах, чаму пакінуў шэраг актывістаў і г.д.

Таксама Сапега быў папярэджаны аб адказнасьці за перадачу інфармацыі па крымінальнай справе падсьледнаму. У канцы допыту Ігару прапанавалі падпісаць заяву аб выхадзе з арганізацыі. На што той згадзіўся, бо не з’яўляецца членам МФ з лістапада 2006 года.

На разьвітаньне Ігара папрасілі прынесьці ў КДБ усе налепкі, значыкі і г.д...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?