Крыніцы «Белорусского партизана» ў Генэральнай пракуратуры паведамілі, што з прадпрымальніка Юрыя Чыжа ўзятая падпіска пра нявыезд. Праўда, сьледчыя матывавалі гэта неабходнасьцю правядзеньня актыўных сьледчых дзеяньняў, а не пагрозай таго, што Чыж кінецца наўцёкі.
Юры Чыж — адзін з найбагацейшых бізнэсоўцаў краіны, уласьнік многіх прадпрыемстваў і футбольнага клюбу «Дынама».





