4 — 10 чэрвеня Калегіум Усходняй Эўропы ладзіць чарговы фэстываль беларускай культуры

Фэстываль адбудзецца пры падтрымцы Рады міністраў Польшчы, польскага Міністэства культуры, ваяводзкіх і гарадзкіх уладаў.

У праграме музычныя вечары — ад року і бардаўскіх сьпеваў да джазу і клясыкі; літаратурныя — паэзія ды гісторыя; выставы жывапісу і прагляд дакумэнтальных фільмаў. Сярод гасьцей сёлетняга фэстывалю — Алесь Разанаў, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Агнэшка Рамашэўска‑Гузы, Тацяна Беланогая, Indiga, Classic Avantgarde, Jazz Project Leon Gurvitch ды іншыя.

На трэцім фэстывалі, што адбыўся ў чэрвені мінулага году, прайшла прэзэнтацыя «Нашай Нівы», прысьвечаная стогадоваму юбілею выданьня.

Калегіюм Усходняй Эўропы заснаваны Янам Новакам‑Езяранскім у 2001‑м. Няўрадавая арганізацыя, што мае на мэце наладжваньне кантактаў у сфэры культуры паміж краінамі Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы.

Сямён Печанко, паводле Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0