У Беларусі ў студзені-красавіку 2007 году сальда зьнешняга гандлю склалася адмоўным у памеры 1162.5 млн. USD, паведамляе Міністэрства статыстыкі й аналізу. За красавік 2007 году адмоўнае сальда вырасла на 307,1 млн. USD. У студзені-красавіку 2006 году адмоўнае сальда складала 391.0 млн. USD.

Аб’ём зьнешняга гандлю таварамі ў студзені-красавіку 2007 году павялічыўся на 16,3% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2006 году і склаў 14318.3 млн. USD.

Пры гэтым з агульнага аб’ёму экспарту пастаўкі ў краіны СНД павялічыліся на 28,1% у параўнаньні з студзенем-красавіком 2006 году і склалі 3115.3 млн. USD. Экспарт у Расею павялічыўся на 27,2% і склаў 2463.1 млн. USD, ва Ўкраіну на 17,3% да 388.2 млн. USD. Экспарт у краіны па-за СНД зьнізіўся на 1,9% і склаў 3462.6 млн. USD. Экспарт у Нямеччыну зьнізіўся на 43,9% і склаў 147.2 млн. USD.

У агульным аб’ёме імпарту пастаўкі з краін СНД павялічыліся на 14,2% і склалі 4965.9 млн. USD. У тым ліку, аб’ём імпарту з Расеі павялічыўся на 11,7% і склаў 4465.9 млн. USD. Імпарт з Украіны павялічыўся на 37,6% і склаў і склаў 416.2 USD. З краін па-за СНД Беларусь павялічыла імпарт 38,4% да 2774.5 млн. USD. Імпарт зь Нямеччыны павялічыўся у 1,7 разу і склаў 655.3 млн. USD.

Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 1850.6 млн. USD, у тым ліку з Расеяй — 2002.8 млн. USD, з Украінай — 28 млн. USD. У гандлі з краінамі па-за СНД станоўчае сальда склала 688.1 млн. USD. Адмоўнае сальда ў гандлі зь Нямеччынай склала 508.1 млн. USD.

У 2006 годзе ў Беларусі адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі склала 2584.7 млн. USD. На 2007 год пастаўленая задача забясьпечыць сальда зьнешняга гандлю станоўчым на ўзроўні 500 млн. USD.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?