У Эўрапаплямэнце адбылося галасаваньне за праект істотнага зьніжэньня коштаў на роўмінг на тэрыторыі ЭЗ. Па выніках галасаваньня, зь лета цяперашняга году для грамадзянаў дзяржаваў‑членаў ЭЗ істотна зьнізяцца кошты на карыстаньне мабільнымі тэлефонамі ў іншых краінах ЭЗ (мабільны роўмінг). Максымальны кошт хвіліны зыходнага званка, зробленага ў іншай краіне ЭЗ, зьніжаны да 49 эўрацэнтаў; максымальны кошт хвіліны ўваходнага званка — да 24 эўрацэнтаў. Праз два гады максымальныя стаўкі зьнізяцца яшчэ больш: да 43 эўрацэнтаў (зыходныя званкі) і 19 эўрацэнтаў (уваходныя званкі).

Рашэньне Эўрапейскага Парлямэнту павінна быць ухваленым на паседжаньні Рады Міністраў ЭЗ па пытаньнях тэлекамунікацыяў, якое адбудзецца 7 чэрвеня.

На думку Эўрапейскай Камісіі, на сёньняшні дзень эўрапейцы сутыкаюцца з надта высокімі тарыфамі за званкі замяжой. Па словах Вів’ен Рэдынг, Эўрапейскага Камісара па пытаньнях інфармацыйнага грамадзтва і СМІ, звышвысокія тарыфы на роўмінг — гэта адзін з апошніх бар’ераў для паўнацэннага разьвіцьця ўнутранага рынку ЭЗ.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0