АНТ, 09.05
Золата МакКены (Mackenna's Gold)
ЗША, 1969, каляровы, 128 хв.
Рэжысэр: Джэй Лі Томпсан
Ролі выконваюць: Грэгары Пэк, Амар Шарыф, Тэлі Савалас, Джулі Немар, Бен Бэйкер
Жанр: Вэстэрн паводле раману Ўіла Генры
Тысячу гадоў племя апачы захоўвае легенду пра таямнічы каньён з золатам. Выпадкова шэрыф МакКена (Грэгары Пэк) даведваецца, дзе схаваны індзейскія скарбы. У якасьці “жывой мапы” ён становіцца закладнікам бандыта Каларада (Амар Шарыф), які марыць знайсьці багацьце. Да групы ўрвісаў прымыкаюць усё новыя і новыя ахвотнікі, але далёка ня ўсім наканавана застацца ў жывых…
Клясычны вэстэрн, які быў гітом савецкага кінапракату.





