4 чэрвеня палітвязьню Артуру Фінькевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні. Хлопцу проста далі расьпісацца пад вынікамі праверачнай камісіі, якая адбывалася 14 сакавіка сёлета. У дакумэнце гаворыцца, што да Артура Фінькевіча, як злоснага парушальніка унутранага парадку камэндатуры, ня можа быць прымененае ўмоўна-датэрміновае вызваленьне ці замена пакараньня на больш мяккае.

У траўні 2006 году Артур Фінькевіч быў асуджаны да двух гадоў абмежаваньня волі за нанясеньня графіці. Зь лета таго ж году ён адбывае пакараньне ў магілёўскай спэцкамэндатуры. На сёньняшні дзень Артур мае тры папярэджаньні ад адміністрацыі камэндатуры. Калі атрымае яшчэ адно, то яго могуць пасадзіць у турму.

Фінькевіч у сваю чаргу кажа: “Калі будзе прынятае нейкае палітычнае рашэньне пра маё вызваленьне, то ўсе гэтыя папярэджаньні можна скасаваць цягам пяці хвілін”.

Тэрмін пакараньня Артура Фінькевіча канчаецца ў сьнежні сёлета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?