Вітаньні

Віншуем Алега, Юлію і Мікіту Дашкевічаў з нараджэньнем сына і браціка Яраміра! Сябры

Шпацыры

Ад 14 чэрвеня ў Віцебску распачынаюцца шточацьвярговыя беларускамоўныя шпацыры ў навакольлі Дабравешчанскай царквы. Калі ласка, падыходзьце да 17.00, шпацыруйце на здароўе ды гаварыце па‑беларуску, колькі душа просіць!

Летнік

Археалягічны летнік «Палатыда» запрашае на актыўны адпачынак летам у паўночнабеларускі рэгіён. Незабыўныя ўражаньні вам забясьпечаныя. Т.: 776‑26‑75

Раскопкі

Добраахвотнікі запрашаюцца на археалягічныя раскопкі ў Сьветлагорскім раёне. Добраахвотнікі могуць папрацаваць на першых раскопках у Шацілках — старадаўняй частцы Сьветлагорску, а таксама на раскопках у вёсцы Каралёва Слабада‑2 — на месцы гораду Казімер. Т.: 567‑59‑22

«Басовішча»

Арганізуецца паездка! Т.: 622‑57‑20, 578‑97‑08

кнігі

Падкажыце, дзе можна знайсьці/набыць копіі (DVD ці video) экранізаваныя творы беларускай клясыкі, напрыклад «Дзікае паляваньне караля Стаха» ды іншыя фільмы. [email protected]

Прапаную кнігі: Поўны збор твораў Я.Купалы ў 9 тамах, Краўцэвіч «Тэўтонскі ордэн», Ластоўскі «Кароткая гісторыя Беларусі», «Беларускі кнігазбор», Арлоў, Ермаловіч, Шылер, Шэксьпір, Ажэшка, Ман, Сартр, Цвэйг, Грым, Булгакаў, Гётэ ды шмат іншага. Т.: 753‑70‑05

Сяброўскія падарожжы

Зьміцер Касьпяровіч запрашае ў падарожжа «Гістарычная Астравеччына» 17 чэрвеня (нядзеля) па маршруце: Менск — Жодзішкі — Міхалішкі — Варняны — Трокенікі —Быстрыца — Войстам — Астравец — Менск. 22 — 25 чэрвеня: Львоў і замкі. 13 — 16 ліпеня: Грунвальд‑Мальбарк‑Гданьск. Т.: 292‑54‑58; 622‑57‑20; 509‑12‑16

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0