У Ждановiчах праваахоўнiкi затрымалi аўтамабiль «Iвека», у якiм сталiчны жыхар, дырэктар аднаго з гандлёвых прыватных унiтарных прадпрыемстваў, перавозiў фальсiфiкаваны гранатавы сок.

У прыватнасцi, у машыне было знойдзена 1240 бутэлек падробнага тавару. Потым супрацоўнiкi мiлiцыi ў доме пенсiянеркi ў вёсцы Порса, што ў Вiлейскiм раёне, канфiскавалi яшчэ 7160 бутэлек фальсiфiкаванага гранатавага соку i 10 тысяч этыкетак. Узбуджана крымiнальная справа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?