Сёньня ноччу беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі стаў уладальнікам Кубку Колдэра, гэта другі па прэстыжы, пасьля Кубку Стэнлі, хакейны турнір Новага сьвету.

Каманда Грабоўскага «Гамільтан Бульдогз» у апошнім пятым матчы перамагла «Хершы» зь лікам 2:1. У сэрыі «бульдогі» аказаліся мацней зь лікам 4:1. Да Грабоўскага яшчэ ніводзін беларус не валодаў гэтым Кубкам.

Сёлета за «Гамільтан» таксама гуляў і другі беларус — Андрэй Касьціцын, але цягам сэзону ён змог замацавацца ў камандзе НХЛ «Манрэаль Канадзіанс». Трэба адзначыць, што «Гамільтан» фактычна зьяўляецца другім складам «Манрэаля» і зусім ня выключана, што налета ў НХЛ будзе гуляць і Грабоўскі. За «Гамільтан» жа ў наступным сэзоне, мабыць, будзе гуляць малодшы брат Андрэя Касьціцына Сяргей, які летам заключыў з клюбам кантракт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?