Кіраўніку канцэрна «Белнафтахім» Аляксандру Бароўскаму прад’яўлена абвінавачанне. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі Валерый Надтачаеў.
«Абвінавачанне прад’яўлена па карупцыйным артыкуле», — сказаў В.Надтачаеў. Пры гэтым, спаслаўшыся на інтарэсы следства, ён не стаў удакладняць адпаведны артыкул Крымінальнага кодэкса і магчымае пакаранне.
Нагадаем, што А.Бароўскі быў затрыманы 29 мая па падазрэнні ва ўчыненні службовых злачынстваў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Ён знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.