Сёньня па абедзе на працу да Артура Фінькевіча ў дзіцячы садок прыйшлі двое людзей у цывільным.

Яны сказалі, каб Артур вярнуўся зь імі ў камэндатуру, ды зазначылі жартам, што гэта зьвязана з самітам «вялікай восемкі» ў Нямеччыне. Як менавіта зьвязана, не патлумачылі.

У камэндатуры Фінькевічу сказалі, што да яго прыехаў у госьці нехта зь Менску. Артура папярэдзілі, каб ён паводзіў сябе ціха, а ня так, як 16 траўня, калі да палітвязьня прыяжджалі паслы Вялікабрытаніі і Славаччыны. Цяпер Артур знаходзіцца ў сваім пакоі ў камэндатуры.

Фінькевіч ня зьвязвае сёньняшняе здарэньне з тым, што яго могуць датэрмінова вызваліць. «Ніхто вызваляць мяне ня будзе. Толькі пару дзён таму я падпісаў дакумэнт, дзе гаварылася, што на ўмоўна‑датэрміновае вызваленьне я разьлічваць не магу, як злосны парушальнік».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?