Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня прыняў з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча. Кіраўнік дзяржавы ў ходзе рабочай сустрэчы падкрэсліў неабходнасць паскорыць тэмпы папаўнення золатавалютных рэзерваў краіны. Раней прадугледжвалася нарасціць рэзервы да $3 млрд. да 2011 года. Прэзідэнт паставіў задачу выйсці на гэта значэнне ўжо ў бягучым годзе, каб гарантаваць стабільнасць фінансавай сістэмы. На 1 чэрвеня бягучага года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў нацыянальным вызначэнні склалі $2,224 млрд. З пачатку года яны павялічыліся на $470 млн. Гэта на $70 млн. вышэй за верхнюю мяжу прагнознага паказчыка на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?