Сёньня ў Баранавічах мясцовы КДБ чарговы раз правёў допыт моладзевага актывіста Яраслава Грышчэні.

Хлопца затрымалі па абедзе прадстаўнікі патрульна‑паставой службы Баранавічаў, калі Яраслаў вяртаўся з Горадні. Там ён браў удзел у абароне старой часткі гораду. Супрацоўнікі ППС адвезьлі Грышчэню ў мясцовы КДБ, дзе Яраславу прадэманстравалі кінанарэзкі з суду над актывістамі «Маладога фронту» 28‑29 траўня, дзе ён прымаў актыўны ўдзел. Актывіста пыталіся, ці выйшаў ён з «МФ», што рабіў у гэтыя дні ў Менску, як апынуўся ля суду.

Нагадаем, што ў дачыненьні да Яраслава Грышчэні 10 траўня была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 193 «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Пакуль незразумела, калі справа дойдзе да суду і ці дойдзе ўвогуле, бо ў пракуратуры адмаўляюцца даваць якую‑кольвеч інфармацыю па гэтай справе.

Самае цікавае, што сёньня ж баранавіцкія КДБ і пракуратуру наведваў Павал Севярынец, Барыс Гарэцкі, журналісты незалежных СМІ і праваабаронцы. Мэтай паездкі атрыманьне інфармацыі па крымінальнай справе Яраслава. У той час пакуль Севярынец і іншыя гутарылі з адказным дзяжурным баранавіцкага КДБ Сяргеем Фісюком і праходзілі допыты Грышчэні. Хлопец нават бачыў менскую дэлегацыю праз акно будынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?