БТ, 12.35 (1-ая сэрыя; 13 чэрвеня а 12.35 – 2-ая)
Шклянка вады (Стакан воды)
Расея, 1979, каляровы, 136 хв.
Рэжысэр: Юлі Карасік
Ролі выконваюць: Натальля Белахвосьцікава, Ала Дзямідава, Кірыл Лаўроў, Ніна Весялоўская, Сьвятлана Сьмірнова, Петэрыс Гаўдыньш, Ігар Дзьмітрыеў, Юрыс Стрэнга
Жанр: Гістарычная мэлядрама паводле п’есы Эжэна Скрыба
Адзнака: 8 (з 10)
Любоўны шматкутнік з каралевы Ганны, герцагіні Мальбара, фрэйліны – і капітана, у якога закаханыя ўсе тры жанчыны. Цырымоніі, тайныя знакі са “шклянкай вады”, рэўнасьць, інтрыгі. Сыход эўрапейскай вайны залежыць ад барацьбы дзьвюх высокапастаўленых жанчынаў…
Бліскучая тэлеэкранізацыя п’есы Эжэна Скрыба з выбітным акторскім ансамблем.





