Стала вядома акалічнасці і прычына выкіду сінільнай кіслаты, які адбыўся сёння і з‑за чаго пацярпелі некалькі рабочых наваполацкага прадпрыемства. Паводле МНС, выкід здарыўся пры дэмантажу клапана на трубаправодзе, пры гэтым пры правядзенні рамонтных прац былі парушаны правілы тэхнікі бяспекі.

З тых рабочых, што атрымалі хімічныя апёкі, адзін памёр, а яшчэ адзін знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане.

Трубаправод цяпер перакраты, але праца прадпрыемства з‑за гэтага здарэння не спынялася. Зараз на «Паліміры» працуе адмысловая камісія. Пагрозы здароўю супрацоўнікаў «Паліміру», мясцовага насельніцтва ці навакольнаму асяроддзю няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?