Непадалёк ад Вэзувія ў Італіі было адкрылася радыё, якое працавала для нэапалітанскай мафіі.

Песьні, які выходзілі ў эфір радыё ўяўлялі сабою зашыфраваную інфармацыю. Заяўкі падчас падчас Канцэрту пажаданьняў былі віншаваньнямі з нагоды вызваленьня таго ці іншага боса.

Кіраўніцтва радыё разам з чальцамі мафійнай групоўкі зь мястэчка, дзе працавала радыё, у аўторак, 12 чэрвеня, былі арыштаваныя.

Сьледзтва высьветліла, што згаданая радыёстанцыя карысталася шалёнай папулярнасьцю сярод вязьняў турмы Паджэрале, у якой адбываюць пакараньне найбольш небясьпечныя злычынцы.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0