Сябры журы абралі ўдзельнікаў адборачнага туру фэстывалю «Басовішча‑2007». З 53 прэтэндэнтаў кожны з экспэртаў назваў 20, разьмеркаваўшы месцы ад 1‑га да 20‑га. Шляхам падліку балаў і былі вызначаны канкурсанты. Усе названыя гурты маюць узяць удзел у канцэрце, які пройдзе 15‑16 чэрвеня ў Менску. З удзельнікаў «Адборышча» і будуць абраныя 9 камандаў, што сыграюць на «Басовішчы» і пазмагаюцца за прызы фэстывалю.
Сябры журы спынілі свой выбар на наступных гуртах (паводле альфабэту):
- Cor-set
- Happy 3 Friends
- Indra
- Кальмары
- Like a Gossamer
- Lilith
- SKA!RB
- SOK
- Spitaль
- Termin X
- Unia
- Wanted!
- Weeping Twilight
- Zig-zag
- Абшар
- Джамбібум
- Заточка
- РоСтра
- Спрат
- Фляўс і Кляйн
Паслухаць і прагласаваць за прэтэндэнтаў і прэтэндэнтаў можна на сайце music.fromby.net/bas
Cпэцыяльнымі гасьцямі «Адборышча’2007» 15‑16 чэрвеня стануць гурты «Сьцяна» і «:B:N:».
Даведацца больш можна па тэлефонах (029) 6490888, (029) 7662425.