Старшыня Бабруйскага гарвыканкаму Дзмітры Бонахаў плануе аднавіць Бабруйскую крэпасць, але не поўнасцю: ад вуліцы Карбышава да Лядовага палацу.

Паводле Дзмітрыя Бонахава, на ажыццяўленне гэтай задумы спатрэбяцца вялікія сродкі. Размова вядзецца пра мільярды рублёў. Але кіраўнік Бабруйска лічыць справу вартай гэтых грошай. На месцы будучага аднаўлення захаваліся тры крапасныя рэдуты. Бонахаў адзначыў, што фартыфікацыйны будынак з’яўляецца ўнікальным. Ён захаваўся лепей, чым у шматлікіх іншых гарадах, якія могуць пахваліцца хіба рэшткамі гарадскіх валаў.

Разам з тым старшыня Бабруйскага гарвыканкаму заўважыў, што пакуль крэпасць знаходзілася ў распараджэнні вайскоўцаў, яна падверглася сур’ёзным разбурэнням. Дзеля захавання гістарычнай справядлівасці варта паспрабаваць аднавіць крэпасць хаця б на невялікім участку, лічыць Бонахаў. Праца павінна пачацца з вывучэння старых схемаў і чарцяжоў. Другім этапам будзе аднаўленне валаў і рвоў. Бонахаў таксама паабяцаў не будаваць дамоў побач з крэпасцю.

Ян Маўзэр, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0