15 чэрвеня ў Маладэчне распачынаецца 9 па ліку Нацыянальны фэстываль беларускай песьні й паэзіі.

Праграма сёлетняй імпрэзы будзе прысьвечаная сьвяткаваньню 125‑годзьдзя з дня нараджэньня народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы й Якуба Коласа. З гэтай нагоды, у першы дзень сьвята, каля Цэнтру культуры й адпачынку ў Радашковічах адбудзецца адкрыцьцё помніка Янку Купалу, а ў вёсцы Яхімаўшчына, дзе жыў паэт, зьявіцца мэмарыяльная дошка.

Ад Менску найхутчэй можна даехаць да Маладэчна маршруткамі, што адпраўляюцца кожныя 20 хвілінаў ад станцыі мэтро «Пушкінская». Працягласьць падарожжа — да 1 г 20 хвілін.

Падчас фэсту «Маладэчна‑2007» выступяць пісьменьнікі Навум Гальпяровіч, Віктар Шніп, Леанід Дранько‑Майсюк, Леанід Захлеўны, Уладзімер Буднік, народныя артысты Мікалай Скорыкаў, Анатоль Ярмоленка, ансамбль «Песьняры», Аляксандра й Канстанцін, дзяржаўны ансамбль музыкі «Бяседа» і інш.

У канцэртнай праграме Нацыянальнага фэстывалю беларускай песьні й паэзіі выступяць таксама камэрныя калектывы Нацыянальнага канцэртнага аркестру Беларусі й Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Жыновіча.

Польскае радыё для замежжа

Глядзі таксама:
Праграма фэстывалю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0