![]() Вадзім Папоў |
У выпадку адмены Еўрасаюзам прэферэнцый для беларускіх тавараў пацерпяць, у першую чаргу, рынкі еўрапейскіх краін. Такую думку выказаў сёння ў інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Вадзім Папоў.
«Увядзенне эканамічных абмежаванняў у гандлі з Беларуссю — гэта не той шлях, па якім трэба ісці кіраўніцтву Еўрасаюза, — лічыць Вадзім Папоў. — Адмена прэферэнцый ударыць па тых, хто купляе нашы тавары. Такім чынам, палітыкі ЕС вымаюць лішнія грошы з кашалькоў сваіх падаткаплацельшчыкаў».
Старшыня парламенцкай камісіі падкрэсліў, што Беларусь не збіраецца зніжаць цэны на тавары, якія экспартуюцца ў ЕС. «Мы шукаем іншыя рынкі», — растлумачыў Вадзім Папоў. Пры гэтым ён праінфармаваў, што беларускія парламентарыі сустракаюцца са сваімі еўрапейскімі калегамі і прадстаўнікамі дзелавога свету Еўропы для растлумачэння пазіцыі беларускага боку. «Мы гаворым ім: калі вы страціце беларускі рынак, вам ужо цяжка будзе на яго вярнуцца», — адзначыў субяседнік.





