Не так даўно дзве такія шыльды былі ўсталяваны ў цэнтры Брэста.
На адным бігбордзе пад надпісам «Мой родны кут...» і фотаздымкам гораду месціцца цытата Аляксандра Лукашэнкі: «Усё, што ў нас зроблена, чаго мы дасягнулі на сённяшні дзень, усё гэта дзякуючы таленту, творчасці і ўпартай працы нашага народа».
На першым паверсе галоўнага корпуса БрДзУ таксама з’явілася шыльда з надпісам «Выхаванне і клопат аб моладзі ёсць неабходныя ўмовы моцнай і квітнеючай дзяржавы», а ўнізе подпіс — А. Р. Лукашэнка.





