Зьмешчаная на гарадзенскім блогу гісторыя пра супрацоўнікаў мясцовага траўмапункту, якія адмаўляліся аказваць мэдыцынскую дапамогу траўмаванай жанчыне, мела нечаканы працяг.

У траўмапункт жанчына трапіла з пакусанай сабакам лыткай. Доктар і мэдсястра адмаўляліся рабіць перавязку, матывуючы гэта тым, што жанчына прыйшла напрыканцы працоўнага дня, калі перавязачны кабінэт ужо не працаваў. Мэдыкі паводзіліся па‑хамску, сьведчыць дачка пацярпелай. Па яе словах, доктар катэгарычна заявіў, што ў яго ўжо прыбраная і прадэзынфікаваная перавязачная, і ён ня хоча і ня будзе рабіць перавязкі. Пры гэтым ён настойліва раіў прыйсьці ў больніцу праз тры дні ў панядзелак. Толькі пасьля абяцаньня пацыенткі зьвярнуцца па дазвол на перавязку да галоўнага ўрача, ёй вельмі акуратна зрабілі перавязку. Да слова — рана ўжо пачала нагнойвацца.

Гісторыя трапіла ў гарадзенскае Сеціва і мела працяг. Зь ёй азнаёмілася кіраўніцтва больніцы. Вінаватыя панесьлі дысцыплінарную і матэрыяльную адказнасьць, а для пэрсаналу правялі адмысловы сход.

СП, паводле blog.grodno.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0