Сёньня ўначы ў Менску зьявіліся дзясяткі партрэтаў палітвязьня Зьмітра Дашкевіча з патрабаваньнем яго вызваленьня.

15 чэрвеня спаўняецца акурат палова тэрміну зьняволеньня Дашкевіча. Акцыю з гэтай нагоды і зладзіў незарэгістраваны «Малады фронт» і правёў акцыю.

Нагадаем, што Зьміцер Дашкевіч быў зьмешчаны за краты 15 верасьня, а 1 лістапада судзьдзя Ала Булаш прысудзіла яму паўтары гады турмы. Зьміцер адбывае пакараньне ў шклоўскай калёніі. На волю хлопец выйдзе 15 сакавіка 2008 году.

Зьміцер Панкавец

Фатаздымкі Кастуся Гарэцкага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0