На Чорным моры бабруйчанін у часе пагружэньня заблытаўся ў браканьерскіх рыбалоўных сетках і толькі дзякуючы шчасьліваму выпадку ўратаваўся.

Пра гэта інфармацыйнай агенцыі REGNUM паведамілі 20 чэрвеня ў прэсавай службе галоўнай управы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Украіны ў Крыме.

Вадалазы ратаўнічай станцыі «Чайка» ў Крыме рабілі трэніровачныя пагружэньні, калі непадалёк нейкі мужчына ў поўнай дайвэрскай экіпіроўцы пагрузіўся ў ваду. «Мы заўважылі, што буёк, па якім вызначаецца рух вадалаза, зьнерухомеў недзе ў 300 мэтрах ад берага. Калі нерухомасьць буйка дужа зацягнулася, хлопцы кінуліся на дапамогу. Аказалася, дайвэр заблытаўся ў рэштках рыбацкіх сетак, колісь пастаўленых браканьерамі», — расказалі ратавальнікі. Вадалазы выслабанілі дайвэра з пасткі. «Страшна ўявіць, што было б, калі ў вадалаза скончылася паветра ў апараце!», — адцеміў матрос‑выратавальнік Алег Шаўчэнка.

Як аказалася, выратаваны дайвер прыехаў у Крым з Бабруйску і меў адпаведнае пасьведчаньне дайвэра.

Паводле ІАRegnum

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0