На мiнулым тыднi дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу на сесіі адобрылі законапраект, якi ўхваляе ўнясенне змяненняў i дапаўненняў у Пагадненне памiж урадамi Лiтвы i Беларусi аб пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу.

Лiтоўскi i беларускi бакi пагадзiлiся, што памiж дзвюма дзяржавамi будуць iснаваць толькi два мiжнародныя чыгуначныя пункты пропуску: Кена (Лiтва) — Гудагай (Беларусь) i Стасiлас — Беняконi.

Мiжнародных аўтадарожных пунктаў пропуску будзе чатыры: Лаварышкес (Лiтва) — Катлоўка (Беларусь), Мядзiнiнкай — Каменны Лог, Шальчынiнкай — Беняконi, Райгардас — Прывалка.

Таксама будзе iснаваць адзiн мiжнародны рачны пункт пропуску Швяндубрэ (Лiтва) — Прывалка (Беларусь). Гэты сезонны пункт, як адзначаецца ў Пагадненнi, будзе адкрыты «для пропуску асобаў незалежна ад iх грамадзянства, якiя перасякаюць дзяржаўную мяжу ў беставарных пасажырскiх зносiнах з выкарыстаннем сродкаў воднага транспарту альбо iншымi плывучымi сродкамi асабiстага карыстання»…

На мяжы будуць таксама працаваць 11 аўтадарожных пунктаў пропуску памежнага насельнiцтва: Твярачус (Лiтва) — Вiдзы (Беларусь), Адуцiшкiс — Мальдзевiчы, Папялякiс — Лынтупы, Прыянай — Камелiшкi, Шумскас — Лоша, Ураляй — Клявiца, Нарвiлiшкес — Пiцкуны, Кракунай — Геранёны, Эйшышкес — Доцiшкi, Ракай — Пяцюлеўцы, Лацяжарыс — Парэчча.

Адначасова лiтоўскi i беларускi бакi пагадзiлiся з тым, што пункт пропуску Твярачус — Вiдзы пасля яго ўладкавання i стварэння неабходнай iнфраструктуры будзе дзейнiчаць у рэжыме мiжнароднага пасажырскага аўтадарожнага пункта пропуску.

Пункт пропуску Адуцiшкiс — Мальдзевiчы пасля яго ўладкавання i стварэння неабходнай iнфраструктуры будзе дзейнiчаць у рэжыме мiжнароднага аўтадарожнага пункта для пропуску аўтамабiляў з абмежаваннем iх агульнай вагi да 7,5 тоны, а таксама для парожнiх аўтамабiляў, якiя маюць Еўра‑1, Еўра‑2 i Еўра‑3 сертыфiкаты.

Сяргей Кузняцоў, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0