У чацьвер пройдзе заключны матч 11‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе. На галоўным менскім стадыёне сталічнае «Дынама» згуляе з чэмпіёнам‑2006 барысаўскім БАТЭ.

Барысаўцы й цяпер лідзіруюць у першынстве, менчукі знаходзяцца ў другой палове турнірнае табліцы. Балянс сустрэч між сабой: па сем перамог кожнага з супернікаў ды пяць нічыіх.

***

Пачатак матчу а 19‑й. Бясплатна.

Надвор’е на вечар чацьвярга: 17‑18 градусаў, воблачна, без ападкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0