Учора беларускія тэнісісты правялі чарговыя матчы на Ўімблдонскім турніры. Пасьля надзвычай удалага для беларусаў аўторка учорашні дзень выглядае больш сьціплым, хаця і ён пачаўся зь перамогі.

Надзея нашага жаночага тэнісу Вікторыя Азаранка надзіва лёгка расправілася з харваткай Кастаніч-Тосіч – 6:3, 6:1. Для перамогі ёй спатрэбілася ўсяго 55 хвілін. У наступным раўндзе Вікторыя сыграе зь сеянай італьянкай Тацянай Гарбін.

Затое два наступныя матчы аказаліся не такімі ўдалымі для беларускіх майстроў вялікай ракеткі. Настасься Якіміва адзіная не змагла пераадолець бар’ер 1/64 фіналу. Яна прайграла 16-гадовай датчанцы Возьняцкі – 5:7, 2:6. Варта адзначыць, што Якімава мела невялікія праблемы са здароўем.

Вольга Гаварцова ў сваю чаргу правяла ўжо матч 1/32. Беларуска прайграла францужанцы Марыён Бартолі – 5:7, 2:6. Аднак выступленьні Вольгі на Ўімблдоне можна лічыць удалымі, бо для маладой тэнісісткі гэта быў першы дарослы турнір “Вялікага шлему”.

Нагадаем, што спаборніцтвы працягваюць таксама Макс Мірны і Тацяна Пучак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?