У Менску адчыніўся першы ў краіне музэй вады. Экспазыцыя складаецца з трох разьдзелаў: заля даўніны, сучаснасьць і вада, вада й будучыня. У гэтых залях можна падрабязна даведацца пра гісторыю воднай гаспадаркі, пабачыць адмысловыя прыборы для дасьледаваньня водных рэсурсаў, а таксама прасачыць шлях вады ад вадаёму да кухні. Як расказаў карэспандэнту агенцыі «Мінск‑Навіны» дырэктар Цэнтральнага навукова‑дасьледчага інстытуту комплекснага выкарыстаньня водных рэсурсаў Міхаіл Калінін, надалей экспазыцыю плянуюць дапоўніць легендамі пра вадаёмы Беларусі. А салю музэю аздобіць «жывая сьцяна» з акварыюмаў. Тут будуць праводзіць тэматычныя фотавыставы.

«Минск-новости»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0