Двое грамадзян Украiны спрабавалi падпольнымi дарогамi ўвезцi на тэрыторыю Беларусi больш за 800 кiлаграмаў сала.

Як паведамiлi ў прэс‑службе Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў, кантрабандысты перавозiлi нацыянальны ўкраiнскi прадукт на двух гужавых павозках. Апроч сала памежнiкi знайшлi яшчэ i каля 40 кiлаграмаў памiдораў i больш за 100 найменняў прамысловых тавараў. Агульны кошт кантрабанды складае больш за 40 мiльёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?