Апублікаваныя Эўрапейскай Камісіяй статыстычныя дадзеныя паказваюць, што ў 2006 г. значна вырасла колькасьць падробных і пірацкіх тавараў, канфіскаваных на зьнешніх межах ЭЗ.

Мытнікі канфіскавалі больш за 250 млн. адзінак такіх тавараў у 2006 г., тады як у 2005 г. гэтая лічба складала 75 млн., а ў 2004 г. — 100 млн. Працягваецца масавая фальсыфікацыя лекаў, цыгарэтаў і іншых тавараў, якія могуць сур’ёзна пашкодзіць здароўю спажыўцоў.

Працу мытнікаў ускладняе тое, што злачынцы зьмяняюць маршруты для гандлю падробкамі, выкарыстоўваюць Інтэрнэт і перавозяць іх невялікімі партыямі самалётам альбо перасылаюць па пошце. Аднак мытныя службы ў 2006 г. рэагавалі як ніколі актыўна, праводзячы больш за 36 000 канфіскацыяў, што на 40% больш, чым у 2005 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0