Увосень пройдзе першая сэсія ўстаноўчага зьезду БСДП (Народная Грамада).

Такое рашэнне прынятае на пашыраным паседжанні выканаўчага бюро аргкамітэта Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), у якім удзельнічалі кіраўнікі арганізацый Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай абласцеў і Менска.

Партыю ачольвае Мікалай Статкевіч, яна была пазбаўленая рэгістрацыі ў 2005 годзе, а цяпер зноў спрабуе дамагчыся легальнага статусу. Галоўнымі мэтамі партыі на бліжэйшы час стануць пашырэнне міжнародных кантактаў, а таксама супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі Беларусі, у прыватнасці з арганізацыямі наёмных работнікаў, маладзёвымі і жаночымі арганізацыямі. Пакуль не прынятае канчатковае рашэнне наконт удзелу сацыял‑дэмакратаў Статкевіча ў будучых выбарах у палату прадстаўнікоў.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0