З 1 ліпеня старшынства ў Эўрасаюзе на паўгоду перайшло да Партугаліі. У Беларусі пасольства Партугаліі няма, таму ў нашай краіне абавязкі старшыні ЭС ад імя Партугаліі будзе выконваць Славаччына.

Краіны ЭС, вялікія й малыя, па радоўцы выконваюць функцыі галавы ЭС. З 1 студзеня да 1 ліпеня 2007 году ў ЭС старшынявала Германія, а перад ёю — Фінляндыя. У гэты пэрыяд адбылася інтэнсіфікацыя беларускай палітыкі ЭС. Эўрасаюз зьвярнуў да Беларусі прапанову нармалізаваць адносіны ўзамен за эканамічную дапамогу ў рамках «Эўрапейскай палітыкі добрага суседзтва».

Германія таксама ня раз заклікала вызваліць усіх політвязьняў.

Канцлерка Ангела Мэркель, выступаючы 25 сакавіка на сьвяточным паседжаньні з нагоды 50‑годзьдзя ЭС, адмыслова згадала пра Беларусь: «Эўропа з вамі!» — сказала яна, зьвяртаючыся да беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?