Акцыя будзе прысвечана 90‑гадоваму юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аднак, нават улічваючы глабальнае пацяпленне і паўднёвую геаграфію рэгіёну, ладзіць паездку на роварах напярэдадні 7 лістапада не выпадае. Таму прабег адбудзецца пры канцы жніўня.
Мяркуецца, што ў акцыі возьмуць удзел каля двух дзясяткаў чалавек з розных гарадоў вобласці. Вандроўка стартуе ў Гомелі і пройдзе праз Жлобін, Парычы, Рудабелку, Петрыкаў, Тураў і завершыцца ў Жыткавічах. Так што, каб далучыцца да прабегу мала мець левыя погляды, трэба мець моцныя ногі. Падарожжа будзе доўжыцца пяць дзён. Удзельнікі будуць праводзіць вечары з песнямі пры вогнішчы, а начаваць у намётах. Велавандроўнікі наведаюць помныя мясціны.