На кватэры сябраў ініцыятывы Беларускія хрысьціянскія дэмакраты па вуліцы Пушкінскай у Менску адбываецца ператрус.

Супрацоўнікі КДБ і міліцыі хаявілі, што забяруць з сабой для праверкі кампутары і ўсё носьбіты інфармацыі.

Актывіст ініцыятывы Аляксей Шэйн паведаміў Радыё Свабоды, што ў кватэры таксама ёсьць блянкі для збору подпісаў за зьмены Закону аб рэлігіі.

Прадстаўнікі «Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў» тлумачаць ператрус тым, што апошнім часам яны пачалі зьбіраць подпісы за тое, каб зьмяніць Закон аб рэлігіі і за тое, каб улады спынілі перасьлед вернікаў не праваслаўных канфэсіяў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0