Дзяўчыну затрымалі 2 ліпеня аб 23‑й гадзіне на цэнтральнай плошчы Нясьвіжу побач з будынакам райвыканкаму. Наста спрабавала замацаваць на слупе бел‑чырвона‑белы сьцяг. Яе затрымалі і адвезьлі ў мясцовы РУУС. Ноч Наста правяла ў пастарунку. Адпусьцілі яе толькі а 12‑й гадзіне наступнага дня. Быў складзены пратакол аб адміністратыўным парушэньні. Дзяўчыне паведамілі, што ў хуткім часе могуць выклікаць па тлумачэньні.
Наста фігуруе ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць рэгіянальных актывістаў «Маладога фронту» за ўдзел ў незарэгістраванай арганізацыі.
Апошні раз Насту Азарку затрымлівалі ў траўні за вывешваньне расьцяжак.