Напярэдадні бацьку Івана Ўладзімеру Шылу патэлефанаваў сьледчы Аляксееў, які і паведаміў, што хлопец мусіць зьявіцца ў пракуратуру для азнаямленьня з матэрыяламі справы.
Іван Шыла кажа, што сьледчых ужо падпірае час, бо 10 ліпеня справу трэба альбо спыняць, альбо перадаваць у суд. Іван схіляецца да другога варыянту.
Нагадаем, што супраць Івана Шылы яшчэ ў траўні заведзена крымінальная справа па артыкуле 193 КК «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Такая ж справа вісіць і на баранавіцкім актывісьце Яраславе Грышчэні.





