Трымценьнік Філіпа Каўфмана і дэкадэнцкая драма Аляксея Балабанава.
Лад, 23.50
***
СТВ, 00.20
Амнэзія (Twisted)
ЗША – Нямеччына, 2004, каляровы, 97 хв.
Рэжысэр: Філіп Каўфман
Ролі выконваюць: Эшлі Джад, Сэмюэл Л.Джэксан, Эндзі Гарсіа, Дэйвід Стрэтгэйрн, Расэл Вонг, Кэмрын Мэнгэйм
Жанр: Псыхапаталягічны трымценьнік, дэтэктыўны трызьненьнік
Адзнака: 7 (з 10)
Дэтэктыў Джэсыка Шэпард працуе ў элітным аддзеле па расьсьледаваньню забойстваў. Ейная кар’ера ідзе ўгору, але гераіня зьлякаецца ад самоты – і знаёміцца з выпадковымі мужчынамі, пасьля чаго пакутуе на правалы ў памяці. Неўзабаве Джэсіка сутыкаецца з сэрыйнымі забойствамі. Улікі пераканаўча сьведчаць, што забойцай можа быць толькі яна сама…
Амнэзія, трызьненьні, самота, чорна-пунсовы горад, алькагалізм, сьмерць. Мэлянхалічна-прафэсійны трымценьнік Філіпа Каўфмана, які не паглыбляе жанр, але й не замінае гледачу.





