![]() |
Вясёлай «Паўлінкай» 4 ліпеня Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы распачаў дні паказу твораў, прысьвечаныя 125‑годзьдзю Янкі Купалы.
5 ліпеня Купалаўскі тэатар запрашае на легендарны спэктакль «Тутэйшыя» ў пастаноўцы Пінігіна.
6 і 8 ліпеня можна будзе пабачыць прэм’еру «Сны аб Беларусі» паводле п’есы Ўладзімера Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц» і выбраных твораў Янкі Купалы. Рэцэнзію на гэты спэктакль напісаў Андрэй Скурко.
У гэтыя сьвяточныя дні на сцэну выйдуць зоркі беларускага тэатру: Генадзь Аўсянікаў, Марыя Захарэвіч, Генадзь Гарбук, Арнольд Памазан, Мікалай Кірычэнка, Зоя Белахвосьцік, Віктар Манаеў, а таксама найлепшыя акторы маладзейшага пакаленьня.





