Адноўлена крымінальная справа супраць чатырох актывістаў не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў: Веслава Кеўляка, Юзафа Пажэцкага, Анджэя Пісальніка і Андрэя Пачобута. Яны былі прызнаныя падазраванымі ў справе аб запалохваньні Віктара Богдана — дырэктара Дому польскага ў Шчучыне.

Крымінальная справа была распачата ў жніўні 2005 году, калі ўлады падзялілі Саюз палякаў на два лягеры, аб’явіўшы нелегітымным дэмакратычна абранае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс. Частка ўдзельнікаў СПБ стала на бок уладаў, у тым ліку Віктар Богдан. Дзеяньне крымінальнай справы некалькі разоў падаўжалі, чатыром актывістам быў забаронены выезд за мяжу, а пазьней яе прыпынілі.

Цяпер крымінальная справа адноўлена, і чатырох актывістаў Саюзу палякаў найбліжэйшым часам пачнуць выклікаць да сьледчага абласной міліцыі капітана Дзьмітрыя Лабоцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?