Акцыянэрам ваўкавыскага заводу «Беллакт» выкруцілі рукі. Прадпрыемства прыняло рашэньне пра павелічэньне свайго статутнага фонду шляхам дадатковай эмісіі акцый, у выніку чаго 51% акцый акажацца ў дзяржавы.
Дагэтуль уладальнікамі акцый былі выключна фізычныя асобы.
«Беллакт» спэцыялізуецца на выпуску сухога малака й дзіцячага харчаваньня. Доўгія гады прадпрыемствам кіраваў Валеры Фралоў. У студзені акцыянэры зноў пераабралі яго кіраўніком. Аднак адразу пасьля гэтага сходу на завод панаехалі правяраючыя. І па выніках праверкі запатрабавалі адхіленьня Фралова ад пасады.
Неабходнасьць перадачы заводу пад кантроль дзяржавы тлумачылі акцыянэрам патрэбай не дапусьціць пераходу прадпрыемства ва ўласнасьць расіянаў. Заводу паабяцаныя інвэстыцыі зь бюджэту.





