На тое, каб прыняць церазнаступныя зімовыя Алімпійскія гульні, прэтэндавалі яшчэ аўстрыйскі Зальбург і паўднёвакарэйскі Пхенчхан.
Выбар быў зроблены праз галасаванне сябраў Міжнароднага алімпійскага камітэту. Каб перамагчы ў першым туры, гарадам‑кандыдатам на правядзенне Алімпіяды‑2014 трэба было набраць 50% плюс адзін голас. Калі не — другі тур галасавання з удзелам двух гарадоў‑лідэраў.
Так яно і атрымалася. Першы тур пераможцу не выявіў, а ў другім з перавагай у чатыры галасы Сочы абышоў Пхенчхан.





