Знайсці
12.01.2024 / 17:2812РусŁacБел

67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы

Галіна Краснянская, імаверна, стала жыла ў Швецыі і нават удзельнічала ў жыцці дыяспары. Але час ад часу вярталася ў Беларусь. У адзін з такіх разоў яе затрымалі. Распавядаем, што вядома пра жанчыну.

Галіна Краснянская. Фота з яе фэйсбуку

Галіне Краснянскай 67 гадоў. Родам з Бабруйска, імаверна, з сям'і вайскоўца — у сацсетках пазначана, што яна нарадзілася ў «вайсковым гарадку Кісялевічы». Некалі там быў буйны ваенны гарнізон і школа была створаная акурат для дзяцей вайскоўцаў.

Пасля школы паехала ў Мінск вучыцца на хіміка ў Беларускім тэхналагічным інстытуце (цяпер — БДТУ). Але пасля Галіна працавала ў вайсковых частках, калі верыць яе сацсеткам. Напрыклад, з 1981-га па 1986-ы ў частцы № 48819, якая базіравалася ў прасавецкай частцы Германіі — ГДР.

У незалежнай Беларусі працавала спачатку ў вайсковай частцы, а пасля інжынерам у прыватнай фірме. Імаверна, пасля яна пераехала ў Швецыю: ва ўсіх сацсетках Галіны большая частка фота апошніх 15 гадоў адтуль, а ў кантактных кнігах іншых абанентаў яна падпісаная «Галіна Швецыя» і «Галіна Стакгольм». Яна мусіць мець і шведскае грамадзянства.

Галіна Краснянская на фоне шведскага замка Грыпсхольм. Фота з яе старонкі ў Аднакласніках

Яна распавядала ў сацсетках пра розныя прыгожыя месцы, якія бачыла ў гэтай краіне, а таксама выкладала фота з сустрэч мясцовай дыяспары. Нічога крымінальнага там няма — людзі проста збіраліся на супольныя пікнікі або культурніцкія івэнты.

А ў 2020-м жанчына з сумам пісала, што праз кавід не можа пабачыць бацькоў.

Хобі Галіны — кухарыць. У сваім інстаграме яна змяшчала фота хатняй выпечкі ды іншых страваў.

Фота з інстаграма Галіны

Невядома, калі жанчына вярнулася ў Беларусь, але не раней за вясну 2023-га года. Апошняе абнаўленне ў яе фэйсбуку датуецца сакавіком, але апошнія фота са Швецыі — канцом 2022-га.

Дата затрымання невядомая таксама, але вінавацяць яе другой частцы артыкула 361-3 Крымінальнага кодэкса. Па звестках «Вясны», звычайна гэта азначае ахвяраванне беларускім добраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Жанчыне пагражае ад пяці да дзесяці гадоў турмы — іншага пакарання па артыкуле не прадугледжана.

Суд над Галінай Краснянскай пачаўся сёння ў Мінскім гарадскім судзе. Імаверна, да суда яе трымаюць пад вартай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
16
Ха-ха
10
Ого
5
Сумна
29
Абуральна
170
6
Вадзім/адказаць/
13.01.2024
Чалавек, чысты тэлефон - значыць хаваеш нешта, значыць вінаваты
0
feafania/адказаць/
13.01.2024
Вадзім, чысты тэлефон азначае, што нічога там ня здойдуць. Мяне 2 разы менавіта чысты тэлефон ратаваў ад гэтых бандзюг. Але я ў іх і так пазначана, як змагарка. Проста, нічога, што б ім дапамагло, знайсьці ня здолелі.
0
Нуда/адказаць/
17.01.2024
Верагодна яна з фейсбука данацила. Бачна што яна чысцила аккаунт, але не закрыла яго.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031