Знайсці
08.02.2024 / 14:126РусŁacБел

11-гадовы футбаліст з Беларусі Аляксей Маёраў заключыў кантракт з Adidas

Юны футбаліст з Беларусі Аляксей Маёраў заключыў кантракт з брэндам спартыўнага адзення Adidas, заўважыла «Еўрарадыё» ў інстаграм-акаўнце @nashebuduschee.

«Кантракт на 3 гады з магчымасцю без абмежаванняў экіпіроўкі і вялікай сумы (сума не выдаецца). Пажадаем Аляксею поспеху і чакаем навін ад яго», — пішуць футбольныя інсайдары.

Раней з'явілася інфармацыя, што іспанскі клуб «Рэал» гатовы заплаціць за юнага футбаліста з Беларусі 120 тысяч долараў. Такое паведамленне апублікавалі ў пабліку «Беларускі футбол» са спасылкай на экс-форварда зборнай Беларусі Мікалая Рындзюка.

Цяпер Лёша гуляе за клуб «Серданьёла», расказвала некалькі месяцаў таму футбольная агентка з Іспаніі Карына Шумета. Паводле яе, Маёраў мог бы трэніравацца ў акадэміі «Барселоны», але праз праблемы з дакументамі вымушаны часова заставацца ў меншым клубе.

Юнаму беларусу ўсяго 11 гадоў. Лёша звярнуў на сябе ўвагу каля пяці гадоў таму, калі на адкрыцці фан-зоны да Чэмпіянату свету па футболе ў Мінску змог набіць мяч 12 тысяч разоў. Тады ён трэніраваўся ў футбольнай акадэміі мінскага «Дынама», а яшчэ хадзіў на заняткі па футбольным фрыстайле, боксе, барацьбе і плаванні.

Аляксей гуляе ў нападзенні, а сваім любімым футбалістам яшчэ 5 гадоў таму называў Ліянэля Месі, пісала «Трыбуна».

Чытайце таксама:

Прэзентавалі медалі Алімпіяды. Яны прыгожыя і перадаюць дух Францыі

Чэмпіянат Беларусі па фрыстайле правялі … у Расіі

Спартыўны чыноўнік лічыць, што беларусам лепш ехаць на спаборніцтвы ў Расію, чым на Алімпіяду ў Парыж

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
1
Максим Дизайнер/адказаць/
08.02.2024
"Тады ён трэніраваўся ў футбольнай акадэміі мінскага «Дынама», а яшчэ хадзіў на заняткі па футбольным фрыстайле, боксе, барацьбе і плаванні."

Бедный, Леха. Вырвался из пламенных объятий борщеварки. Которые любят засунуть ребенка в по-больше кружков.

https://nashaniva.com/335822
0
Рыўера/адказаць/
08.02.2024
“Маёраў мог бы трэніравацца ў акадэміі «Барселоны», але праз праблемы з дакументамі вымушаны часова заставацца ў меншым клубе.” - а што ў меншым клубе іншыя патрабаванні да дакументаў?
1
Антось/адказаць/
08.02.2024
Максим Дизайнер, Лёха малайца, як i яго бацькі. А вось ты сапраўды бедны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031